телефон 978-63-62
978 63 62
zadachi.org.ru рефераты курсовые дипломы контрольные сочинения доклады
zadachi.org.ru
Сочинения Доклады Контрольные
Рефераты Курсовые Дипломы
путь к просветлению

РАСПРОДАЖАТовары для спорта, туризма и активного отдыха -30% Игры. Игрушки -30% Разное -30%

все разделыраздел:Историяподраздел:История

Слуцкае паўстаньне

найти похожие
найти еще

Коврик для запекания, силиконовый "Пекарь".
Коврик "Пекарь", сделанный из силикона, поможет Вам готовить вкусную и красивую выпечку. Благодаря материалу коврика, выпечка не
202 руб
Раздел: Коврики силиконовые для выпечки
Фонарь желаний бумажный, оранжевый.
В комплекте: фонарик, горелка. Оформление упаковки - 100% полностью на русском языке. Форма купола "перевёрнутая груша" как у
87 руб
Раздел: Небесные фонарики
Совок №5.
Длина совка: 22 см. Цвет в ассортименте, без возможности выбора.
18 руб
Раздел: Совки
МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ БГПУ ИМ. М. ТАНКА ФАКУЛЬТЕТ СПЕЦИАЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ КАФЕДРА ОСНОВ ДЕФЕКТОЛОГИИ Реферат по дисциплине «Гісторыя Беларусі» на тему: «Слуцкае паўстаньне». Выполнила: студентка I курса 101 группы заочного отделения (бюджетная форма обучения) . Ирина Анатольевна МИНСК 2006 ЗМЕСТ. УВЯДЗЕННЕ .1 1. КАНЕЦ САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЕ ВАЙНЫ 1919 – 1920 гг. .1 2. НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВАЛЕНЧЫ РУХ НА СЛУЧЧЫНЕ . .3 3. НАПЯРЭДАДНІ . 3 4. ЗЬЕЗД СЛУЧЧЫНЫ І РАДА СЛУЧЧЫНЫ . .4 5. ПАЎСТАНЬНЕ . . 9 6. УДЗЕЛЬНІКІ ПАЎСТАНЬНЯ .11 ЗАКЛЮЧЭННЕ . 14 ЛІТАРАТУРА . 15 УВЯДЗЕННЕ. У 1992 г. упершыню на Беларусі шырока сьвяткаваліся ўгодкі Слуцкага паўстаньня 1920 г., пра якое савецкія гісторыкі амаль і не ўспаміналі. Нават у 3-м томе пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР» няма ніводнай згадкі пра паўстань-не. Толькі ў асобных спэцыяльных навуковых працах, у тым ліку ў кароткіх артыкулах Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі, гэтае паўстаньне ўпаміналася. Аднак і гэтыя працы былі аднабаковыя, бэз уліку публікацыяў мэмуараў і архіўных дакумэнтаў, што знаходзяцца за мяжой. Таму яны не былі поўнымі і аб'ектыўнымі. Савецкая прапагандысцкая сыстэма рабіла ўсё, каб праўда аб слуцкіх падзеях не дайшла да нашчадкаў. Але народ захаваў памяць аб сваіх героях. Яна зьбераглася нават у сучасным беларускім фальклёры: народных песьнях і паданьнях. Праўда аб Слуцкім збройным чыне захавалася ў архіўных дакумэнтах, паведамленьнях тагачасных газэтаў, ва ўспамінах паўстанцаў. Выяўленыя архіўныя дакумэнты разбураюць старыя «сьведчаньні» аб тым, што «сутычак з Чырвонай арміяй ня было; ні з аднаго, ні з другога бакоў ня было зроблена ніводнага стрэлу» і што «ніякага паўстаньня ў Слуцку ня адбывалася». Аднак і цяпер апалягеты савецкае канцэпцыі гісторыі Беларусі сьцьвярджаюць, што «слуцкая акцыя» была правакацыяй Пілсудзкага і польскага ваеннага генэральнага штабу. Трэба заўважыць, што такую думку падзялялі ў міжваенны час і некаторыя беларускія нацыянальныя дзеячы. Так, орган беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў «Беларуская Крыніца» ў лістападзе 1931 г. (№3) пісаў: «Проціў Слуцкага паўстаньня, як паўстаньня беларускага народнага і незалежніцкага, часта можна пачуць закід, што яно было арганізавана палякамі для барацьбы з бальшавікамі і агулам для польскіх палітычных мэтаў на беларускіх землях. Вось жа факт пэўнай (дагэтуль нявыясьненай) прыналежнасьці да гэтай справы польскага генэральнага штабу і польскае палітыкі агулам застаецца фактам. Факт гэтае польскае прыналежнасьці да Слуцкага паўстаньня сьцьвярджае таксама і тое, што камандаваньне паўстанскае было ў сьціслым кантакце з так званай беларускай Найвышэйшай Радай, якая трымалася польскае.арыентацыі » Чым жа было Слуцкае паўстаньне? Якімі мэтамі кіравалася? Хто складаў кантынгент паўстанцаў? У якіх абставінах яно адбылося? На ўсе гэтыя пытаньні паспрабуем коратка адказаць. 1. КАНЕЦ САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЕ ВАЙНЫ 1919—1920 гг. Слуцкае паўстаньне адбылося ў самым канцы грамадзянскае вайны на тэрыторыі Беларусі падчас апошніх баёў, якія вялі на нашай зямлі польскія і савецкія расей-скія войскі. Пасьля разгрому савецкіх войскаў Варшавай у жніўні 1920 г. Чырвоная армія пачала адступаць на ўсход, аддаючы польскім войскам тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.

Былі на зьезьдзе і людзі, якія не прымыкалі да гэтых асноўных груповак. 14 лістапада зьезд прыняў рэзалюцыю, у якой вітаў Найвышэйшую Раду Беларускае Народнае Рэспублікі і заявіў катэгарычны пратэст супраць савецкае ўлады ў Беларусі «як чужацкае». У рэзалюцыі зьмяшчаўся заклік «да ўсяго сьвету і Лігі Нацыяў аб дапамозе ў стварэньні нашае вайсковае сілы». Асноўным зьместам гэтае рэзалюцыі было рашэньне падняць паўстаньне «супраць акупацыі» за «незалежную Беларусь». Зьезд прыняў наступную рэзалюцыю: «Першы Беларускі зьезд Случчыны, скліканы ў ліку 107 асобаў, вітае Раду Беларускае Народнае Рэспублікі і заяўляе, што ўсе свае сілы аддасьць на адбудову Бацькаўшчыны. Зьезд катэгарычна пратэстуе супраць заняцьця нашае Бацькаўшчыны чужацкімі і самазванчымі савецкімі ўладамі. Хай жыве Вольная, Незалежная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах!». Зьезд Случчыны выбраў Раду Случчыны Беларускае Народнае Рэспублікі ў складзе 17 У. ПРАКУЛЕВІЧ чалавек на чале з У. Пракулевічам, даверыў ёй цывільную ўладу і даручыў арганізаваць нацыянальнае войска. Гэтая Рада лічылася часовым урадавым органам аж да ўтварэньня выбарнага органу на Беларусі. На зьезьдзе былі абвешчаныя патрыятычныя лёзунгі, якія выяўлялі інтарэсы беларускага народу: аб «вольнан, незалежнай, дэмакратычнан Беларускай Народнай Рэспубліцы ў яе этнаграфічных межах», аб беларускай арміі і беларускім устаноўчым сойме, аб братэрстве ўсіх славянскіх народаў. Паколькі зьезд прыняў пастанову аб падрыхтоўцы збройнага змаганьня, пасьля яго закрыцьця некалькі дэлегатаў выехалі ў вёскі Грозаўскай, Грэскай, Раманаўскай, Чапліцкай, Быстрыцкай, Старобінскай, Вызьнянскай, Капыльскай, Цімкавіцкай ды іншых воласьцяў, каб рыхтаваць узброеныя атрады і заклікаць жыхароў да змаганьня. 3 16 лістапада пачалі сваю дзейнасьць Рада Случчыны зь 17 сяброў і яе прэзыдыюм зь 5 чалавек. Старшынёй Рады быў абраны Ўла-дзімір Пракулевіч. У складзе Ра-ды было 8 беларускіх эсэраў — У. Пракулевіч, В. Русак, Асьвя-цімскі і іншыя. Да іх прымыкалі спачувальнікі, такія, як Ю. Лістапад. Другой групоўкай у Радзе Случчыны былі прыхільнікі Булак-Балаховіча і Алексюка — А. Паўлюкевіч, Мацэлі ды іншыя. Урэшце, былі і прадстаўнікі «нэўтральных групаў». Сярод іх раздаваліся галасы пра тое, каб не падымаць паўстаньня, але і яны далучыліся да большасьці і актыўна ўдзельнічалі ў Слуцкім паўстаньні. Бальшыня сяброў Слуцкае Рады была настроена насьцярожана да Булак-Балаховіча, не жадаючы падпарадкоўвацца ягонаму камандаваньню. Усё ж прадстаўнікі Балаховіча прыяжджалі ў Слуцак для сувязі з Радаю. Першачарговаю справаю Рады Случчыны зьяўлялася фармаваньне войска, дзеля чаго была створана вайсковая тройка зь сяброў Рады Жаўрыда, Анцыповіча і Мацэлі, якія сьпешна пачалі зьбіраць узброеныя атрады. Іншыя сябры Рады займаліся арганізацыяй розных цывільных установаў. Рада занялася і дыпляматычнай дзейнасьцю. Яна заявіла «энэргічны пратэст. савецкаму ўраду на чале з Кнорынам» супраць намераў савецкіх войскаў заняць Слуцкі павет пасьля адыходу адтуль палякаў. Рада абвесьціла, што «перадасьць сваю ўладу толькі ўраду, створанаму Ўсебеларускім Кангрэсам 1917 г.». Слуцкая Рада заявіла таксама пратэст і польскаму ўраду супраць перадачы Слуцкага павету ўладам БССР.

Тут жа ў ка-стрычніку 1920 г. фармаваліся гусарскі, уланскі і Тульскі драгунскі палкі Рускае народнае дабрахвотніцкае арміі генэрала С. Булак-Балаховіча непасрэдна перад ягоным паходам на Палесьсе. Яшчэ ў лістападзе 1919 г., падчас першае польскае акупацыі, паводле інструкцыі нацыянальных дзеячоў зь Менску, сход з 16 чалавек выбраў Беларускі Нацыянальны Камітэт Случчыны зь 5 сяброў на чале з прадстаўніком партыі беларускіх эсэраў У. Пракулевічам. Гэты камітэт вёў культурную і каапэратыўную працу. Пасьля заняцьця Слуцку Чырвонай арміяй у ліпені 1920 г. Беларускі Нацыянальны Камітэт і ягоны каа-пэратыў былі зачыненыя. Але зь лета 1920 г. у горадзе працаваў камітэт Партыі беларускіх сацыялістых-рэвалюцыянэраў, бо ў часе вайны партыя беларускіх эсэраў была саюзьніцай бальшавікоў у барацьбе супраць Польшчы. Таму арганізацыі беларускіх эсэраў дзейнічалі легальна. У кастрычніку 1920 г. Слуцак занялі польскія войскі, і Беларускі Нацыянальны Камітэт адразу ўзнавіў сваю дзейнасьць. Аднак сярод беларускіх нацыянальных дзеячоў у Слуцку не было адзінства. Тут існавалі групы розных палітычных поглядаў. Адна з гэтых групаў 2 лістапада 1920 г. арганізавала сход («прадстаўнікоў горада» і двух чалавек зь вёскі), на якім у камітэт было ўведзена яшчэ 7 сяброў. Але стары склад камітэту, у які ўваходзілі ў асноўным беларускія эсэры, не прызнаў паўнамоцтваў некаторых абраных членаў, абвінаваціўшы іх у тым, што яны «русыфікатары». Нават старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Слуцку лекар А. Паўлюкевіч абвінавачваўся ў тым, што дрэнна гаворыць па-беларуску, а дагэтуль пагардліва ставіўся «да ўсяго беларускага». Гэтая групоўка дзеячоў у камітэце арыентавалася на супра-цоўніцтва з польскімі ўладамі. Такое рознагалосьсе адмоўна паўплывала на далейшыя падзеі, бо быў страчаны час для лепшай арганізацыі беларускага войска. Польскія вайсковыя ўлады даволі позна, толькі ў лістападзе 1920 г., перадалі цывільную ўладу ў Слуцку і павеце Беларускаму Нацыянальнаму Камітэту. У горадзе былі паднятыя бел-чырвона-белыя сьцягі Беларускае Народнае Рэспублікі. Адміністрацыя і гаспадарка перададзеныя ў рукі беларусаў. Але тыя ж улады не дазво-лілі стварыць нацыянальнае войска, спасылаючыся на ўмовы Рыскага трактату. Толькі пачала фармавацца беларуская міліцыя на чале з афіцэрам Мацэлі зь Менскае рэзэрвы Беларускае вайсковае камісіі — зь 5 тысячаў чалавек: 500 чынных і астатнія ў рэзэрве міліцыі. Мацэлі быў прыхільнікам Булак-Балаховіча і намагаўся выкарыстаць міліцыю як рэзэрву для беларускіх адзінак арміі Булак-Балаховіча. У воласьцях Слуцкага павету замест прызначаных польскімі ўладамі войтаў былі створаныя беларускія камітэты; потым такія ж камітэты ў вёсках замянілі солтысаў. Такім чынам, польскую адміністрацыю зь яе прызначэньнямі на пасады і савецкую адміністрацыю з вылучанымі Чырвонай арміяй рэўкамамі на Случчыне зьмяніла дэмакратычная форма мясцовага кіраваньня. Ва ўсіх гэтых камітэтах знаходзіліся прад-стаўнікі партыі беларускіх эсэраў, якая карысталася падтрымкан сялянства. 4. ЗЬЕЗД СЛУЧЧЫНЫ I РАДА СЛУЧЧЫНЫ. Прадстаўнікі беларускіх эсэраў у Слуцку і на Случчыне займалі незалежніцкія пазыцыі ў дачыненьні як да Польшчы, так і да Расеі. Яны вырашылі склікаць зьезд Случчыны, каб устанавіць легальную ўладу.

Молочный гриб необходим в каждом доме как источник здоровья и красоты
Молочный гриб необходим в каждом доме как источник здоровья и красоты + книга в подарок

 Змагарныя дарогi (на белорусском языке)

Ад 1941 года пачаўся трэцi разьдзел Кушалевай вайсковай службы - гэтым разам для свайго беларускага народу. Аб гэтым чытач ведае з раней намi прыгадванага. Пасьля арганiзацыi дапаможнае палiцыi, Беларускае Краёвае Абароны, Кушаль, ужо ў рангу падпалкоўнiка, займае становiшча рэфэрэнта вайсковых спраў пры БЦР аж да прыходу генэрала Канстантына Езавiтава, пасьля чаго зноў вяртаецца на становiшча Камандуючага Беларускае Краёвае Абароны. V У канцы сакавiка 1945 году, прыехаўшы з Бэрлiну ў Гiршаў, Камандуючы БКА знайшоў дывiзiю "Беларусь" у поўным развале. Зiглiнга, як вiдаць было, папярэдняя практыка ў Эльзасе здабываць давер у беларусаў не навучыла. Як магло, прыкладна, падабацца беларускаму радавому, што першы-лепшы нямецкi капiтан загадваў падпалкоўнiку Сокал-Кутылоўскаму, камандзеру батальёна, што той мае рабiць. Сокал-Кутылоўскi, колiшнi камандзер Слуцкае дывiзii ў змаганьнi супраць бальшавiкоў, быў нацыянальным, агульнашанаваным i ведамым гэроем. Тое, што кожны немец меў верх над беларускiм афiцэрам, было ў Зiглiнга агульнай практыкай - раней у Эльзасе й цяпер у Баварыi

 Цана прароцтваў (на белорусском языке)

Пра вучобу ў настаўнiцкай семiнарыi не паўставала i гаворкi: Нясвiж пасля ганебнага Рыжскага дагавора апынуўся за мяжой, а сама мяжа знаходзiлася непадалёк ад ваколiц Цiмкавiч, - калi захварэла мацi, Мiкалай Карлавiч хадзiў у Нясвiж па лекi. Гэты факт беларускай гiсторыi i ўласнай бiяграфii, калi жывое цела нацыi суседзi гвалтоўна парэзалi на дзве часткi, у творах Чорнага набудзе сюжэтаўтваральны характар, наглядна выяўляючы трагедыю народа. Улетку 1920 года Раманоўскiя атрымалi надзел зямлi, паводле колькасцi "душ". Мiкалай Карлавiч як чалавек пiсьменны пайшоў на працу ў ваенны аддзел Цiмкавiцкага валаснога рэўкома, пасля быў пераведзены на канцылярскую работу ў Слуцкi павятовы ваенкамат, адкуль звольнiўся ўлетку 1922 года. Кароткi час працаваў у аддзеле народнай асветы пры Цiмкавiцкiм валрэўкоме, настаўнiчаў у Цiмкавiцкай сямiгодцы. Мястэчка Цiмкавiчы знаходзiцца побач з мясцiнамi, дзе ў лiстападзе-снежнi 1920 года адбывалася славутае Слуцкае паўстанне, а таму мiжволi ўзнiкае пытанне: як паставiўся да яго Мiкалай Раманоўскi, патрыятычна настроены юнак, з чулай, уражлiвай душою, начытаны, адукаваны, якi памятаў удзел семiнарыстаў у Нясвiжскiх хваляваннях, пасля чаго палякi зачынiлi настаўнiцкую семiнарыю, цi меў ён нейкае дачыненне да падзей, што былi тады на слыху ў кожнага цiмкаўца? Дакументальных звестак, на жаль, мы не маем, i iх не магло быць па тым жорсткiм часе

 Легион под знаком Погони. Белорусские коллаборационистские формирования в силовых структурах нацистской Германии (1941-1945)

Россия в войне 1941-1945: Пер. с англ. Смоленск: Русич, 2003. 672с. Внцк А. Матарлы да гсторы беларускай эмграцы  Нямеччыне. Мн.: Тэхналогя, 1994. 231с. Вр В. Маёр Беларускай Краёвай Абароны ѕсевалад Родзька // Беларуск Голас. 1991. 365. Кастрычнк. Вцьбч Ю. Антыбальшавцькя пастаньн  партызанская барацьба на Беларус. Вльня: Gudas, 2006. 296c. Воробьев П.С. Именем комсомола: Воспоминания командира отряда «Комсомол» 1-й Минской партизанской бригады. Мн.: Беларусь, 1984. 240с. Гальдер Ф. Военный дневник. 1939-1942: В 3 т.: Пер. с нем. М.: АСТ, 2002-2003. Т.2-3. Галубцк А. Шлях беларускх дзяцей у вапошнюю вайну // Бацькашчына. 1955. 24(254) 34(264). Галяк Л. Успамны: У 2 кн. Б.м. (ЗША): Летапс, 1982-1983. Кн.1-2. Ганько М. Каб сведчыл пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Мколы Ганька. Мн.: Беларуск Кнгазбор, 2005. 192с. Гелен Р. Война разведок. Тайные операции спецслужб Германии. 1942-1971: Пер. с нем. М.: Центрополиграф, 1999. 427с. Генюш Л. Споведзь. Мн.: Мастацкая лтаратура, 1993. 269с. Грыбоск Ю., Козак К

телефон 978-63-62978 63 62

Сайт zadachi.org.ru это сборник рефератов предназначен для студентов учебных заведений и школьников.