телефон 978-63-62
978 63 62
zadachi.org.ru рефераты курсовые дипломы контрольные сочинения доклады
zadachi.org.ru
Сочинения Доклады Контрольные
Рефераты Курсовые Дипломы
путь к просветлению

РАСПРОДАЖАВсё для хобби -30% Рыбалка -30% Бытовая техника -30%

все разделыраздел:Искусство, Культура, Литератураподраздел:Культурология

Беларусоведение

найти похожие
найти еще

Брелок LED "Лампочка" классическая.
Брелок работает в двух автоматических режимах и горит в разных цветовых гаммах. Материал: металл, акрил. Для работы нужны 3 батарейки
131 руб
Раздел: Металлические брелоки
Фонарь желаний бумажный, оранжевый.
В комплекте: фонарик, горелка. Оформление упаковки - 100% полностью на русском языке. Форма купола "перевёрнутая груша" как у
87 руб
Раздел: Небесные фонарики
Мыло металлическое "Ликвидатор".
Мыло для рук «Ликвидатор» уничтожает стойкие и трудно выводимые запахи за счёт особой реакции металла с вызывающими их элементами.
197 руб
Раздел: Ванная
Вучоныя вылучаюць тры асноўныя яе дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўдневым. Носьбіты славянскіх дыалектаў у старажытнасці былі ў асабліва блізкіх адносінах з балтамі (носьбітамі балтыйскіх дыалектаў). Магчыма, нейкі час існавала адзінства, якое дазваляе гаварыць пра агульную балта-славянскую мову-продак славянскіх і балтыйскіх моў. Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення. У I тысячагоддзі н.э. славянская гаворка ўжо гучала ў паўночных раенах Усходняй Еўропы, на Балканах, на тэрыторыі сучаснай Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, у Малой Азіі. Славянская каланізацыя, асіміляцыя неславянскага насельніцтва ішла ў гэты час даволі інтэнсіўна. Але пад час вандровак славян па Еўропе сувязі паміж імі паслабляліся. Гэта прывяло ўрэшце (прыкладна у сярэдзіне 1 тыс. н.э.) да распаду агульнаславянскага моўнага адзінства, якое мае гісторыю у некалькі тясячагоддзяў. На аснове ўзаемадзеяння дыялектаў, што былі ў недрах праславянскай мовы, і гаворак мясцовага асіміляванага насельніцтва паступова пачалі складвацца славянскія моўныя групы і асобныя мовы. Такім чынам, падобна на тое, як дрэва расце з кораня, ствол яго мацнее і галініцца, так і сучасныя славянскія мовы выраслі з праславянскай мовы, карані якой ідуць у глыб вякоў, да мовы праіндаеўрапейскай. Крона сучаснага славянскага “моўнага дрэва” мае галіны, у якіх групуюцца: 1) усходнеславянскія мовы, 2) заходнеславянскія мовы, 3) паўдневаславянскія мовы. Кожная з гэтых галін мае розную колькасць адгаліванняў. Беларуская мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да группы ўсходнеславянскіх моў Усходнеславянская група – самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (звыш 180 млн.чалавек). Носьбіты ўсходніх славянскіх дыялектаў, на аснове якіх сфарміраваліся беларуская, руская і украінская мовы, пачалі актыўна засяляць Усходнюю Еўропу у сярэдзіне 1 тыс. н.э. Традыцыйна доўгі час лічылася, што на базе гэтых дыялектаў, якія мелі высокую ступень агульнасці, у XI ст. узнікла адзіная старажытнаруская літаратурная мова. Яна праіснавала да канца XIII ст., а затым распалася на тры мовы: рускую, беларускую, украінскую. Аднак сення тэзіс аб поўным дыялектным адзінстве ўсходнеславянскіх моў і адзінай старажытнарускай мове падлягае сумненню. Вучоныя лічаць, што можна гаварыць толькі пра адносна адзіную пісьмова-літаратурную мову ўсходніх славян старажытнага часу (г. зн. яны пісалі амаль аднолькава, на стараслявянскай мове – першай літаратурна-пісьмовай мове славян, распрацаванай у IX ст.), але гаварылі па рознаму. Моўныя продкі беларускай, рускай, украінскай моў, відавочна, належалі да розных, хоць і блізкіх, дыялектных груповак праславянскага свету. А гэта азначае, што яны не мелі адзінай моўнай “калыскі”, кожная з іх развівалася сваім шляхам з праславянскіх дыялектаў. Старажытныя пісьмовыя помнікі ўсходніх славян выразна адлюстроўваюць адметныя рысы, уласцівыя адпаведна будучым беларускай, рускай і ўкраінскай мовам. Разам з тым можна гаварыць і пра шэраг істотных, агульных для гэтых моў асаблівасцей, што адрозніваюць іх ад заходніх і паўдневаславянскіх моў: напрыклад, поўнагалосныя формы голова – галава (у заходніх і паўдневых славян –glova,glava); пачатковае о/а ў словах тыпу один-адзін, олень-алень (замест е у заходне- і паўдневаславянскіх мовах) і інш.

Гэты час быў пачаткам пісьмовага перыяду ў мастацкай славеснасці будучых беларусаў, рускіх, украінцаў. XI-XII ст.ст. Былі надзвычай пленнымі ў гісторыі беларускай кніжнасці. Значная колькасць пісьмовых помнікаў, створаных на Беларусі ў той час, былі на царкоўнаславянскай (стараславянскай у яе ўсходнім варыянце) мове. Гэта пераважна творы богаслужэбнай літаратуры (евангеллі, псалтыры і інш.). З арыгінальных рэлігійных твораў старажытнай эпохі дайшлі да нас творы епіскапа Кірылы Тураўскага (словы, казанні, павучанні, малітвы), пісьменнікаў-асветнікаў Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага, якія дасканала валодалі царкоўнаславянскай мовай, ці, як тады называлі, “языком словенским”. У XII ст. вялікую асветніцкую працу вяла Ефрасіння Полацкая. Яе Жыцце і дзейнасць апісаны ў “Жыціі”, складзеным пасля смерці асветніцы адным з яе вучняў. Старажытныя беларускія пісьменнікі-асветнікі былі людзьмі высокай культуры, якія добра ведалі не толькі Біблію, але і антычную літаратуру – Гамера, Платона, Арыстоцеля. На тэрыторыі Беларусі існавалі такія буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці, як Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцк, Мазыр. Тут перапісваліся не толькі царкоўныя творы і іншыя папулярныя ў тыя часы літаратура, але ствараліся і арыгінальныя творы. Аднак іх захавалася невялікая колькасць і пераважна ў пазнейшых спісках. Многае з пісьмовай спадчыны нашых продкаў згублена. Дастаткова сказаць, што не захавалася ў арыгінале нават ніводнага з надзвычай папулярных у свой час твораў Кірылы Тураўскага. Значна больш помнікаў пісьменнасці не толькі рэлігійнага, але і свецкага характару дайшло ад XIII ст. Гэта шматлікія гандлевыя дагаворы, надпісы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы, знойдзеныя ў Віцебску, Смаленску, Мсціславе. Гэтыя помнікі шырока адлюстроўваюць асаблівасці жывой народнай гаворкі таго часу. Напрыклад, у адным з першых дакладна датаваных помнікаў – “Дагаворнай грамаце Смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам” ад 1229 г., у якім знайшлі адбітак многія працэссы агульнаўсходнеславянскага характару (падзенне рэдукаваных галосных ь, ь, супадзенне гукаў і і е, пераход злучэнняў гы, кы, хы ў гі, кі, хі і інш.), шырока прадстаўлены мясцовыя (полацка- смаленскія) рысы (змяшэнне ч і ц, пераход в у ў (нескладовае) ( у Рызе, у верхь, у нізь), іменная частка выказніка выражана поўнай (займеннай) формай прыметніка . Многія з моўных з’яў адлюстраваных у тагачасных помніках, сталі спецыфічнымі рысамі сучаснай беларускай мовы. Такім чынам, у помніках, створаных на Беларусі ў X-XIII стст., выразна акрэсліліся рысы беларускай моўнай сістэмы. На падставе пісьмовых сведчанняў вучоныя мяркуюць, што гаворкі будучых беларусаў, рускіх, украінцаў мелі к XIII ст. столькі адметнага ў фанетычным і граматычным ладзе, што можна гаварыць аб трох самастойных усходнеславянскіх мовах – беларускай, рускай, украінскай. Жыхары ўсходнеславянскіх земляў у XIII ст. апынуліся ў розных палітычных і эканамічных умовах. Большая частка былой Кіеўскай Русі трапіла пад уладу татара-манголаў. На тэрыторыі ж будучай Беларусі, свабоднай ад татара- манголаў, набывае эканамічную і палітычную магутнасць Навагародская зямля (вядомая таксама пад назвамі “Чорная Русь”, “этнічная Літва”).

Яна ўжо не магла задаволіць камунікатыўныя патрэбы тагачаснага грамадства. Засмечаная і сацыяльна непрэстыжная, беларуская літаратурная мова ўступае пазіцыі польскай мове. І калі яшчэ ў 1621 г. беларускі паэт Ян Казімір Пашкевіч з захапленнем пісаў, што “Полска квітнет лаціною, Літва квітнет русчізною ”, то ў 1696 г. Варшаўскі Сейм канстатуе, што ў справаводстве Княства ўсе рашэнні павінны складацца на польскай мове. З гэтага часу афіцыйная пісьменнасць на беларускай мове спрыняецца. Але беларуская мова прадаўжае выкарыстоўвацца ў штодзенным ўжытку сялян і інш. ніжэйшых колаў грамадства (якіх польская асіміляцыя амаль не закранула), г.зн. яна працягвае функцыянаваць і развівацца як народна-дыялектная мова. Ад XVII-XVIII стст. дайшло да нас зусім мала помнікаў на беларускай мове. Гэта асобныя мастацкія творы – ананімныя, бурлескна-сатырычныя вершы, нешматлікія драматычныя творы – камедыі, інтэрмедыі да школьных драматычных твораў. Спецыфіка гэтых твораў у тым, што яны напісаны ліцінкай, у аснове якой ляжаў фанетычны прынцып правапісу. У адрозненне ад традыцыйна- этымалагічнага правапісу кірылаўскіх старабеларускіх выданняў, дзе многія спецыфічныя рысы беларускай фанетыкі (аканне, цеканне і інш.) звычайна не адлюстроўваліся, фанетычны прынцып пісьма лацінкай вельмі дакладна перадаваў ўсе асаблівасці беларускага вымаўлення. Мова драматычных твораў надзвычай блізкая да сучаснай беларускай мовы. Тут не сустракаюцца царкоўнаславянізмы, не выяўляюцца якія-небудзь кніжныя, архаічныя элементы, тыповыя для старабеларускай пісьменнасці. Гэтыя творы створаны цалкам на аснове народнай гаворкі, ў гэтым сэнсе даюць уяўленне аб тагачасным яе стане. Драматычныя творы XVII-XVIII стст., цесна звязаны з моватворчасцю народа, стаяць на мяжы мовы народнасці і нацыянальнай літаратурнай мовы, якая пачала фарміравацца на народна-дыялектнай аснове. Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова У канцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых гістарычных абставінах некалі Вялікая Рэч Паспалітая пасля трох падзелаў паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1795 г. перастала існаваць. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Але ў складзе Расіі Беларусь канчаткова страціла дзяржаўнасць і нават сваю этнічную назву, ператварыўшыся ў “Северо-Западный край” імперыі. Царскі ўрад ігнаруе не толькі дзяржаўную самастойнасць, але і этнічную, моўную, культурна-рэлігійную адметнасць беларускага народа. У 1839 г. ліквідуецца унія - уняты далучаюцца да Рускай праваслаўнай царквы. Афіцыйная навука разглядае беларускую мову як дыялект (“наречие”) рускай мовы, а беларусаў разглядае як рускую народнасць. Гэта адпаведна адкрывала дарогу рускаму заканадаўству, рускім школам, афіцыйнай рускай мове. Загадам Мікалая I у 1840 г. на Беларусі ў якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова: “Все дела, как правительственной, так и по судебной части, не исключая и дел дворянских, депутатских собраний и предводителей производить на русском языке”. Беларуская мова ў гэты і пазнейшыя часы ў афіцыйны ўжытак, пісьменнасць, школы не дапускалася. Усе, што знаходзілася над беспісьмовым сялянскім бытам (царква, школа, канцылярыя), павінна было быць рускім.

Молочный гриб необходим в каждом доме как источник здоровья и красоты
Молочный гриб необходим в каждом доме как источник здоровья и красоты + книга в подарок

телефон 978-63-62978 63 62

Сайт zadachi.org.ru это сборник рефератов предназначен для студентов учебных заведений и школьников.